87-гадовую габрэйку, якая выжыла ў вайну, беларускі суд аштрафаваў за БЧБ-сцяг

87-гадовую габрэйку, якая выжыла ў вайну, беларускі суд аштрафаваў за БЧБ-сцяг

У Мінску за бел-чырвона-белы сцяг на балконе аштрафавалі 87-гадовую Лізавету Бурсаву, габрэйку, якая выжыла ў вайну. Адміністрацыйную справу 15 снежня разглядаў Кастрычніцкі раённы суд. Суддзя Аляксандр Рудэнка прызнаў сцяг на балконе "масавым мерапрыемствам". Пенсіянерка мусіць заплаціць штраф у памеры 405 рублёў. І гэта пры тым, што пенсія ў яе складае 600 рублёў.

У судзе Бурсава заявіла, што павесіла сцяг, каб людзі бачылі, за каго яна галасавала на выбарах. Яна нагадала, што першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даваў прысягу менавіта пад такім сцягам. Аднак суддзя сваёй пазіцыі не змяніў і пакараў жанчыну штрафам.

87-гадовую габрэйку, якая выжыла ў вайну, беларускі суд аштрафаваў за БЧБ-сцяг
Лізавета Бурсава / Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі