8900 ахвяр сярод цывільных, 44 млн м² жылля разбурана: вынікі 100 дзён вайны

Скрываўленая дзіцячая цацка ў Краматорску / Joint Forces Operation / Facebook
Скрываўленая дзіцячая цацка ў Краматорску / Joint Forces Operation / Facebook

4074 чалавекі цывільнага насельніцтва забіта, і 4826 паранена ва Украіне з пачатку вайны. Такія лічбы па стане на 30 траўня прыводзіць Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Сярод загінулых 262 дзіцяці: 100 хлопчыкаў, 93 дзяўчынкі і 69 дзяцей, пол якіх (магчыма, з прычыны атрыманых раненняў) пакуль не ўдалося ўстанавіць.

У ААН адзначаюць, што большасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ўзнікла праз абстрэлы з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ад авіяцыйных і ракетных удараў. Таксама ва Упраўленні падкрэсліваюць, што фактычныя лічбы страт сярод цывільных значна вышэйшыя, паколькі затрымліваецца атрыманне актуальнай інфармацыі з месцаў, дзе вяліся жорсткія баі.

8900 жертв среди гражданских, 44 млн м² жилья разрушено: итоги 100 дней войны
Трупы цывільных на вуліцах украінскага горада Буча / Reuters

Праз расійскае ўварванне агульныя страты ўкраінскай эканомікі складаюць прыкладна ад 564 да 600 мільярдаў долараў. Ацэнка праводзілася Кіеўскай школай эканомікі і Мінэканомікі Украіны з улікам не толькі прамых, але і ўскосных страт, такіх як адток працоўнай сілы, спыненне інвестыцый, зніжэнне ВУП, дадатковыя расходы на сацыяльную падтрымку, абарону і іншых.

Па стане на 25 траўня адной толькі інфраструктуры разбурана больш чым на $105,5 мільярда. Што да жылога фонду, больш за ўсё пацярпелі Харкаў, Марыупаль, Чарнігаў, Лісічанск і Севераданецк. У выніку ваенных дзеянняў разбурана або пашкоджана больш за 44 мільёны квадратных метраў жылля ўкраінцаў.

Пры ўсім гэтым Мінабароны РФ запэўнівае, што наносіць удары выключна па вайсковай інфраструктуры Украіны і ўкраінскіх войсках.

8900 жертв среди гражданских, 44 млн м² жилья разрушено: итоги 100 дней войны
Аналіз ад КШЭ і Мінэканомікі Украіны / kse.ua

Па стане на 2 чэрвеня Расія акупавала амаль 125 тысяч квадратных кіламетраў (прыкладна 20%) украінскай тэрыторыі. Па звестках амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, мапа часова захопленых расіянамі зямель выглядае так:

8900 жертв среди гражданских, 44 млн м² жилья разрушено: итоги 100 дней войны

Калі скончыцца вайна? Украінцы не спяшаюцца з аптымістычнымі прагнозамі. На думку дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, баявыя дзеянні не сціхнуць мінімум да восені-зімы 2022 года.

"Таму што спыніцца ніхто не зможа. Ні адзін, ні другі бок не атрымае ў цяперашнім выглядзе пачуцця перамогі. Украіна дакладна не можа спыніцца. Гэта аб'ектыўныя абставіны", — так Падаляк пракаментаваў сваю заяву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі