9 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

9 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 9 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягнуў зніжацца — з 2,5512 да 2,5160 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,7715 да 2,7364 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3744 беларускага (у сераду — 3,3669).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,57%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі