ААН звярнулася да Маска з адкрытым лістом пра Twitter. Гэта вельмі незвычайна
Twitter / pixabay
Лідар камітэта ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк накіраваў адкрыты ліст новаму ўласніку Twitter Ілану Маску, піша ВВС. Цюрк кажа, што ў цэнтры ўвагі Маска, які кіруе платформай, павінны быць правы чалавека.
"Twitter — частка глабальнай рэвалюцыі, якая змяніла спосабы нашай камунікацыі. Але мяне турбуе сітуацыя ў агульнай публічнай лічбавай прасторы, і роля Twitter у гэтым", — гаворыцца ў адкрытым лісце Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Сярод іншага занепакоенасць у праваабаронцаў і амерыканскіх улад выклікаў намер Маска разблакаваць акаўнт Дональда Трампа. Новы ўласнік платформы вядомы як "абсалютыст" у сферы абароны права на свабоду слова. Цюрк у сваім лісце перасцерагае Маска ад распаўсюду дэзынфармацыі.
"Карацей кажучы, я заклікаю вас зрабіць так, каб правы чалавека займалі цэнтральнае месца ў кіраванні Twitter пад вашым кіраўніцтвам", — звярнуўся ён да Маска.
Маск раней заяўляў, што мадэрацыя кантэнту пры ім працягнецца. У пятніцу ён паскардзіўся на ціск, які адчувае Twitter. Па яго словах, з-за таго, што актывісты спрабуюць ціснуць на рэкламадаўцаў, у платформы зніжаюццы прыбыткі. Ён назваў гэта ціскам на свабоду слова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.