Абама заклікаў Пуціна вывесці расійскія войскі з Украіны

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў Уладзіміра Пуціна вывесці расійскія войскі з Украіны. Адбылося гэта падчас тэлефоннай гутаркі. Абама і Пуцін абмяркоўвалі найперш канфлікт ва Украіне.

"Прэзідэнт Абама пацвердзіў неабходнасць Расіі выконваць свае абавязацельствы ў адпаведнасці з Мінскімі пагадненнямі, уключна з вывадам усіх расійскіх войскаў і тэхнікі з тэрыторыі Украіны", — цытуе паведамленне РІА "Новости".

Была дасягнутая дамоўленасць, што ў бліжэйшы час адбудуцца кантакты памочніка дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд і намесніка кіраўніка МЗС Расіі Рыгора Карасіна, прысвечаныя рэалізацыі Мінскіх пагадненняў.

Адзначаецца, што размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі адбылася з ініцыятывы расійскага боку.

Фота: АР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі