Абама заклікаў Пуціна вызваліць Саўчанку

Абама заклікаў Пуціна вызваліць Саўчанку

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным заклікаў свайго суразмоўцу вызваліць ўкраінскую лётчыцу, дэпутата Вярхоўна Рады Украіны Надзею Саўчанку. Яна з лета 2014 года знаходзіцца ў зняволенні ў Расіі. Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў пад Луганскам, ёй пагражае да 23 гадоў зняволення. Абвяшчэнне прысуду чакаецца 21-22 сакавіка.

Як інфармуе Радыё Свабода, амерыканскі прэзідэнт у размове з Пуціным спасылаўся на Мінскія дамоўленасці, якія прадугледжваюць вызваленне ўсіх асобаў, якія незаконна ўтрымліваюцца.

Цікава, што тэлефонная размова двух прэзідэнтаў адбылася ў панядзелак — у дзень, калі Пуцін загадаў пачаць вывад асноўных частак расійскіх сіл з Сірыі.

Абама заклікаў Пуціна вызваліць Саўчанку
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі