Абавязковая адпрацоўка для выпускнікоў-платнікаў у Беларусі пакуль не ўводзіцца

Міністр адукацыі зменаў для студэнтаў-платнікаў пакуль не анансуе (ілюстрацыйнае фота)

Міністр адукацыі зменаў для студэнтаў-платнікаў пакуль не анансуе (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Абавязковая адпрацоўка для выпускнікоў-платнікаў у Беларусі пакуль не ўводзіцца. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, змены ў сістэме адукацыі патрабуюць "шырокага грамадскага абмеркавання".

Іванец сказаў, што "ўсе патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадастаўлення першага працоўнага месца, прадастаўлення статусу маладога спецыяліста, якія дзейнічалі ў мінулым годзе, захоўваюцца ў гэтым годзе".

Што да абітурыентаў, то правілы для іх "вызначаюцца да пачатку ўступнай кампаніі", а яна ўжо пачалася з 25 сакавіка, адзначыў міністр. І дадаў: "Ніякіх зменаў у гэтую ўступную кампанію быць не можа і не будзе".

Пра тое, што ў Беларусі плануецца размяркоўваць не толькі студэнтаў-бюджэтнікаў, але і платнікаў, яшчэ восенню 2022-га заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У верасні 2023-га пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Іванец на ёй сказаў, што Міністэрства адукацыі выступае за тое, каб студэнты-платнікі пасля навучання адпрацоўвалі. Пазней міністр адукацыі заявіў, што гэтая норма закране толькі тых, хто паступіць вучыцца пасля ўступлення ў сілу новага закона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі