Абломкі ракеты С-300 упалі за 66 метраў ад крайняга дома ў вёсцы Гарбаха

На Брэстчыне звалілася ракета С-300 / БЕЛТА
На Брэстчыне звалілася ракета С-300 / БЕЛТА

аАбломкі ракеты ў Іванаўскім раёне ўпалі за 66 метраў ад крайняга дома ў вёсцы Гарбаха, перадае БЕЛТА.

На месцы здарэння цяпер працуюць следчыя, спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз, Міністэрства абароны, а таксама група размініравання. Тэрыторыю ачапілі міліцыянты, людзей адвялі на бяспечную адлегласць.

Як паведамлялася раней, зранку каля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне ўпала ракета. Афіцыйная версія — яе збілі беларускія войскі СПА, калі ракета ўвайшла ў паветраную прастору Беларусі. Паводле папярэдніх звестак, гэта абломкі зенітнай кіраванай ракеты з-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.

Сёння Расія правяла масіраваную ракетную атаку па тэрыторыі Украіны. Паводле звестак украінскага боку, было выпушчана 64 ракеты, 53 з іх украінцы здолелі збіць.

Абломкі ракеты С-300 упалі за 66 метраў ад крайняга дома ў вёсцы Гарбаха

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі