Эканамічны блок "Вялікай размовы" абмяркоўваем з Сяргеем Чалым
1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка праводзіць “Вялікую размову” з журналістамі і экспертамі. Згодна з праграмай перадач на тэлеканале “Беларусь 1”, яна працягнецца да 15:00.
А ў студыю Еўрарадыё завітаў незалежны аналітык Сяргей Чалы. Мы абмеркавалі эканамічны блок "Вялікай размовы". Што Аляксандр Лукашэнка распавёў пра эканоміку Беларусі і пра эканамічныя адносіны з Расіяй, і чаму прагучала менавіта гэта? Кампенсацыя за нафтавы манеўр — усё? "Свабода" і "прадпрымальнікі" ўжо сустрэліся? І што такое новы сацыяльны кантракт "50 на 50"?
У студыі Еўрарадыё эканамічны налітык Сяргей Чалы.