Абсалютбанк, які трапіў пад санкцыі ЗША, прыпыняе здзяйсненне валютных пераводаў

Абсалютбанк, які трапіў пад санкцыі ЗША, прыпыняе здзяйсненне валютных пераводаў

Абсалютбанк, які трапіў пад санкцыі ЗША, прыпыняе здзяйсненне валютных пераводаў, у тым ліку Western Union. А таксама абслугоўванне банкаўскіх плацёжных картак VISA. На сайце банка змешчаная адпаведная абвестка. Прыпыненне згаданых аперацый адносіцца да фізічных асоб (акрамя ІП).

Прыпыненне закранае "пераводы грашовых сродкаў (у тым ліку без адкрыцця рахунка) у замежнай валюце, за выключэннем пераводаў у расійскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзідэнтах", "выдачу і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы "VISA", "адпраўку і выдачу пераводаў у міжнароднай сістэме “Western Union”.

Абсалютбанк трапіў пад амерыканскія санкцыі 9 жніўня, паколькі належыць ці можа кантралявацца адным з "кашалькоў Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі