АБСЭ просіць Мінск праясніць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне

Заяву падпісалі прадстаўнікі 35 краін-удзельніц АБСЕ  / osce.org
Заяву падпісалі прадстаўнікі 35 краін-удзельніц АБСЕ  / osce.org

Дзесяткі краін АБСЕ заявілі аб сваей занепакоенасці ў сувязі з невыкананнем правоў чалавека ў Беларусі. Яны запусцілі ў дачыненні да Мінска Венскі механізм, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Вялікабрытаніі Ніла Буша. Ён у чацвер апублікаваў ліст, накіраваны на імя прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Ініцыятыву падтрымалі 35 дзяржаў-членаў арганізацыі, у тым ліку ЗША, Канада, Германія, Італія, Польшча, прыбалтыйскія і скандынаўскія краіны. Расіі сярод падпісантаў гэтай заявы няма.

У лісце гаворыцца, што Венскі механізм быў запушчаны, таму што Мінск не змог даць здавальняючага адказу на рэкамендацыі АБСЕ, якія былі сфармуляваны ў рамках Маскоўскага механізму ў 2020 годзе. А між тым сітуацыя з правамі чалавека ў краіне толькі пагаршаецца.

Аўтары заявы яшчэ раз заклікалі Мінск выканаць рэкамендацыі і прыняць пасярэдніцтва АБСЕ ў пытанні наладжвання агульнанацыянальнага дыялогу паміж уладамі, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Адначасова яны сфармулявалі новы спіс пытанняў. Вось некаторыя з іх:

  • ці распачаў Мінск расследаванне сцвярджэнняў аб адвольных арыштах, росце колькасці палітычных зняволеных;
  • ці былі прыняты ўслед меры для расследавання сцвярджэнняў аб катаваннях і жорсткім, нялюдскім абыходжанні з людзьмі;
  • якія меры прынятыя для забеспячэння магчымасці грамадзянскай супольнасці і СМІ свабодна інфармаваць аб праблемах у галіне правоў чалавека;
  • якія крокі робяцца супраць нелегальнай міграцыі;
  • як Мінск узаемадзейнічае з упаўнаважанымі інстытутамі АБСЕ, апазіцыяй, незалежнай грамадзянскай супольнасцю, праваабаронцамі і шэраг іншых пытанняў.

Мінск павінен даць адказы на гэтыя пытанні на працягу 10 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі