Аб’яднаная грамадзянская партыя праводзіць спаваздачна-выбарны з’езд

На з’ездзе будзе абранае новае кіраўніцтва партыі, разгледжаныя планы дзейнасці на бліжэйшыя гады. Апроч таго, партыйцы хочуць вызначыцца са сваім кандыдатам, які можа прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Дзеля гэтага на рэгіянальных канферэнцыях АГП арганізавала ўнутрыпартыйныя праймерыз — галасаванне па прадстаўніках партыі, якія могуць прыняць удзел у прэзідэнцкай гонцы. Спісы для галасавання былі адкрытымі, усяго ў іх уключылі 33 прозвішчы. Па выніках галасавання найбольшую колькасць галасоў набралі Аляксандр Дабравольскі, Анатоль Лябедзька і Васіль Палякоў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі