З 23 красавіка ў Беларусі будзе цёпла, на выходных да +25

З 22 красавіка надвор'е палепшыцца. Сіноптыкі абяцаюць да 19 цяпла па краіне 23 красавіка. Але адчуванне ад цяпла можа сапсаваць моцны вецер. На выходныя будзе да 25 градусаў цяпла, пераважна без ападкаў.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідраметэацэнтру Святлана Рыбакова.

Святлана Рыбакова: "Добрае надвор'е будзе 24 красавіка, пераважна без ападкаў, да 18 градусаў цяпла. У суботу пачне паступаць цёплае паветра з паўднёвых шырот. Будзе пераважна без ападкаў, днём да 24 градусаў цяпла".

У нядзелю у некаторых раёнах паветра прагрэецца да +25. Месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцай, прагназуюць сіноптыкі.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі