Ад каранавіруса памерла 27-гадовая экс-футбалістка Ганна Кардзялюк
На мінулым тыдні ў Гродне памерла былая футбалістка Ганна Кардзялюк, паведамляе Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Прычынай смерці называюцца наступствы каранавіруса.
Ёй было 27 гадоў. Дзяўчына гуляла за міні-футбольныя каманды "Рэгіён-ГрДУ" і "Ніва". Удзельнічала ў першых трох чэмпіянатах краіны.
Потым спартоўка выйшла замуж, узяўшы прозвішча Пруднікава.
Ганна была доктаркай. У 2018 годзе яна ўвайшла ў медыцынскі штаб жаночай зборнай Беларусі па міні-футболе, якая ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы ў Малдове.
У снежні мінулага года ў яе нарадзілася дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.