Ад каранавіруса памёр заснавальнік "Беліты" Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка / пресс-служба "Белиты"
Віктар Цярэшчанка / пресс-служба "Белиты"

Ад каранавіруса памёр генеральны дырэктар "Вітэкс" і заснавальнік "Беліты" Віктар Цярэшчанка. Яму было 83 гады.

Цярэшчанка вядомы як стваральнік аднаго з самых паспяховых беларускіх касметычных бізнэсаў. У 1989 годзе ён зарэгістраваў невялікую вытворчасць па выпуску ўсяго шасці найменняў тавару "Беліта".

Сёння "Беліта" і "Вітэкс" — буйныя прадпрыемствы, якія цесна пераплецены паміж сабой: маркетынгам, распрацоўкамі, прасоўваннем. Доля экспарта кампаній — больш за 60%, тавараабарот — больш за 120 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі