Ад Лондана да Батумі: дзе і калі пройдзе “Ноч расстраляных паэтаў”
"Ноч расстраляных паэтаў" у Мінску (2019)
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У тым ліку 22 літаратары.
Трэці год запар “Ноч расстраляных паэтаў” праходзіць не ў Курапатах (па зразумелых прычынах). Расказваем, дзе сёлета пройдуць мерапрыемствы памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Антверпен (Бельгія)
Дата: 29 кастрычніка
Час: 12:30-16:00 (час мясцовы)
Адрас: Беларуская царква — Heilig-Hartkerk, Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060
У праграме:
12:30 — Боская Літургія
14:00 — Імпрэза, прысвечаная забітым пісьменнікам і паэтам (з чытаннем іх твораў)
15:00 — Кава/гарбата (Кожны мае прынесці нешта да стала)
Лондан (Вялікабрытанія)
Дата: 28 кастрычніка
Час: 19:00
Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан
Падчас імпрэзы адбудзецца таксама выстава, прысвечаная 100-годдзю “Маладняка” — некалі вельмі ўплывовага аб’яднання пісьменнікаў, сябрамі якога была большасць паэтаў.
Берлін (Германія)
Дата: 29 кастрычніка
Час: 19:30
Месца: Haus für Poesie, Knaackstr. 97 (Kulturbrauerei), Berlin
Дзюсельдорф (Германія)
У Дзюсельдорфе пройдзе лекцыя-спектакль “Каралі беларускага Парнаса”, прысвечаная “Ночы расстраляных паэтаў”, у выкананні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай.
Дата: 29 кастрычніка
Час: 16:00-17:30
Месца: Apropo Selbecker Str. 39, Düsseldorf
Тбілісі (Грузія)
Дата: 28 кастрычніка
Час: 18:00
Месца: Музей грузінскай літаратуры імя Г. Леанідзэ, 8 Gia Chanturia St
Батумі (Грузія)
Дата: 28 кастрычніка
Час: 21:00 (час мясцовы)
Месца: у парку 6 мая
Таронта (Канада)
Дата: 29 кастрычніка
Час: 19:00
Месца: Беларускі цэнтр у Таронта, 524 St Clarens ave.
Вільня (Літва)
Дата: 27 кастрычніка
Час: 17:00
Месца: Šv. Ignoto g., 5
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.