Ад "здрады" да "поспехаў у эканоміцы". Што там у прапагандыстаў — квіз
Працягваем трэніраваць крытычнае мысленне
Вольга Бондарава не спіць — "інфаказачка" вядзе вечны бой супраць выдуманага міжнароднага ЛГБТ-лобі. Яна бачыць яго ўсюды — у тым ліку ў іншых праўладных прапагандыстаў. Хтосьці гаўкае на яе ў адказ, але ў асноўным прарасійскую актывістку ігнаруюць.
Бо прапагандысты таксама ўвесь час вельмі занятыя. На тое, каб бесперапынна ствараць паралельныя рэальнасці, у якіх Захад загнівае, Байдэн памірае, а Беларусь квітнее, трэба столькі сіл і часу!
Працягваем трэніраваць крытычнае мысленне і ўстойлівасць да прапаганды разам з нашымі квізамі — свайго роду прышчэпкамі ад маніпуляцый. Паехалі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.