500 тысяч жыхароў Мінска засталіся без пітной вады

Зноў праблемы з вадой / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

Зноў праблемы з вадой / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

Адбылася аварыя ў сістэме пітнога водазабеспячэння Мінска. Як паведамляюць сталічныя камунальнікі, яна адбылася позна ўвечары 6 верасня і закранула Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны сталіцы. Сцвярджаецца, што "непаладкі ліквідаваны, прама цяпер праводзіцца прамыванне сетак". Пры гэтым "магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння на названых адміністрацыйных тэрыторыях".

Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі не рэкамендуе выкарыстоўваць ваду з-пад крана для падрыхтоўкі ежы, "пітных мэтаў" і асабістай гігіены. Мінчукоў са згаданых раёнаў заклікаюць выкарыстоўваць прывазную або бутыляваную ваду.

У трох раёнах жыве каля 500 тысяч чалавек. Гэта каля чвэрці насельніцтва Мінска.

Буйная аварыя адбылася ў Мінску ў чэрвені 2020 года. У Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах з кранаў пайшла брудная вада з непрыемным пахам. Некалькі дзён яе забаранялі піць.

500 тысяч жыхароў Мінска засталіся без пітной вады
Чарга па пітную ваду ў Мінску ў чэрвені 2020-га / З архіва Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі