Адбыліся кадравыя перастаноўкі ў ваенна-прамысловым камітэце і ў войску
Уладзімір Сулімаў вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Ён будзе адкамандзіраваны ў міністэрства абароны і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня.
Першым намеснікам старшыні ваенна-прамысловага камітэта прызначаны Ігар Быкаў, які дагэтуль займаў пасаду намесніка.
Генерал-маёр Ігар Лаўрыненка вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі. У адпаведнасці ў указам кіраўніка дзяржавы, яго залічаць у распараджэнне міністра абароны, інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Здымак з архіву. Фота — БЕЛТА