"Адціскаць уласнасць нікому не дазволена": Лукашэнка пагражае Літве і Латвіі

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па стварэнні партовых магутнасцяў для экспарту беларускай прадукцыі / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па стварэнні партовых магутнасцяў для экспарту беларускай прадукцыі / БЕЛТА​

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць меры ў дачыненні да Літвы і Латвіі. На яго думку, літоўскія ўлады "фактычна пазбавілі" беларускае прадпрыемства ўласнасці ў клайпедскім порце, піша БЕЛТА.  З 2013 года "Беларуськалію" належыць 30% акцый клайпедскага тэрмінала сыпкіх грузаў ВКТ, але карыстацца тэрміналам праз санкцыі прадпрыемства не можа.

"Прадумайце і мне далажыце, якія меры мы можам і прымем найбліжэйшым часам і ў сярэднетэрміновай перспектыве. Адбіраць, адціскаць уласнасць нікому не дазволена", — заявіў Лукашэнка.

Ён успомніў і пра санаторый "Беларусь" у латвійскай Юрмале, які, паводле яго словаў, таксама "адціснулі".

"Гэта ж немалыя грошы. Таму меры мусяць быць прынятыя як сёння-заўтра, так і паслязаўтра", — заявіў Лукашэнка.

Санаторый "Беларусь" у Юрмале належыць Упраўленню справамі прэзыдэнта РБ — ён закрыты з прычыны санкцый. Аднайменны санаторый у літоўскім Друскінінкаі працуе, і працуе з прыбыткам, расказваў у канцы ліпеня дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. Гэты санаторый быў перададзены ў кіраванне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, таму змог працягнуць працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі