Адэса сустрэла замініраванымі пляжамі — Марына Аўсяннікава прыехала ва Украіну

Пацярпелая ад абстрэлаў Адэса / фота з сацсетак Марыны Аўсяннікавай
Пацярпелая ад абстрэлаў Адэса / фота з сацсетак Марыны Аўсяннікавай

Былая журналістка расійскага "Першага канала" Марына Аўсяннікава прыехала ў Адэсу — горад, дзе яна нарадзілася. Уражанні ад убачанага яна апісала на сваёй старонцы ў Facebook.

"Родная Адэса сустрэла мяне пустымі гатэлямі і замініраванымі пляжамі. Купацца забаронена. Расійскія вайсковыя караблі пастаянна абстрэльваюць горад з мора. Ніхто не можа спрагназаваць, куды прыляціць чарговы снарад", — распавяла Аўсяннікава.

Яна ўспамінае аб трапленні снарада ў шматпавярховы дом, дзе загінулі 8 чалавек, у тым ліку немаўля. Па словах Аўсяннікавай, "будаўнікі ўжо пачалі аднаўляць разбураныя секцыі дома". Яна таксама распавядае, што ў памяць аб ваенных злачынствах у Бучы, Ірпені і Марыупалі адэсіты размалявалі плот расійскага консульства чорнай фарбай.

"Мільённы горад апусцеў. Амаль палова яго жыхароў з'ехалі. Астатнія жывуць у пастаянным страху", піша журналістка.

Супрацоўніца расійскага "Першага канала" Марына Аўсяннікава 14 сакавіка выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры праграмы навін. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства" на 30 тысяч расійскіх рублёў (блізу $260). 

Одесса встретила заминированными пляжами — Марина Овсянникова приехала в Украину
Марына Аўсяннікава / фота з сацсетак
Одесса встретила заминированными пляжами — Марина Овсянникова приехала в Украину
Шматпавярхоўка, у якой пры ракетным абстрэле загінулі людзі / фота з сацсетак Марыны Аўсяннікавай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі