Адключэнні гарачай вады ў Мінску завершацца 1 верасня

Сезон планавых адключэнняў гарачай вады ў Мінску плануецца завяршыць цягам бліжэйшых двух тыдняў. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы генеральны дырэктар “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” Віталь Смірноў.

У сталіцы засталося паўтары тысячы дамоў, дзе цяпер адключаная гарачая вада або плануецца яе адключэнне. Жыхары 4087 дамоў перажылі гэты перыяд, паведамляе БЕЛТА.

Усе падрыхтоўчыя працы да зімовага сезона павінны скончыцца да 1 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі