Адкрыццё Алімпіяды адбудзецца на рацэ Сена
Парыж
26 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё Алімпійскіх гульняў. Упершыню Алімпіяда будзе стартаваць не на стадыёне, а наўпрост на рацэ Сена, якая цячэ праз сталіцу Францыі.
Спартоўцы з розных краінаў будуць плыць праз горад на баржах. А ўся "культурная праграма", прысвечаная гісторыі і сучаснасці Францыі і Парыжа, будзе арганізаваная ўздоўж ракі.
На дадзены момант беларускія і расійскія спартоўцы дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024 у нейтральным статусе. Але некалькі краінаў пагражаюць байкатаваць гульні, калі МАК не зменіць гэтага рашэння і не дыскваліфікуе Расію і Беларусь за развязванне вайны і саўдзел у нападзе на Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.