Адкрытую Лукашэнкам плошчу Дзяржаўнага сцяга ізноў рамантуюць (фота)

Плошча Дзяржаўнага сцяга знаходзіцца ў Мінску на перакрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай. Чырвона-зялёны сцяг памерам 14 на 7 метраў быў урачыста ўзняты на 70-метровы флагшток, усталяваны ў цэнтры пляцоўкі, 2 ліпеня. Перад гэтым апусціўся на калена і пацалаваў сцяг сам Аляксандр Лукашэнка. А пасля прагучаў гімн, артылерыйскі салют, у неба выпусцілі 10 тысяч паветраных шароў чырвона-зялёных колераў.

Была заснаваная новая традыцыя — складанне прысягі вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь. Аднымі з першых гэта зрабілі біятланістка Дар'я Домрачава і гімнастка Дар'я Якутовіч.

Аднак рамонт плошчы спатрэбіўся ўжо 4 ліпеня. Вечарам гэтага дня ля самага флагштоку стаяла будаўнічая тэхніка, а рабочыя перакладвалі плітку.

На Палацы Незалежнасці ўжо з'явіўся пастаянны надпіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі