Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут дыверсанты і УСУ — эфір

Міхаіл Самусь / фота з архіва

Міхаіл Самусь / фота з архіва

Паводле Лукашэнкі, з тэрыторыі Украіны праз беларуска-ўкраінскую мяжу праз дзень шпацыруюць дыверсійныя групы. Адны ідуць далей — на неабсяжныя прасторы варожай Расіі, іншыя застаюцца на тэрыторыі “сінявокай”, каб тут рабіць сваю чорную дыверсійную справу. Адначасова ля межаў нашай мірнай краіны стаілася ці то 112, ці то 114 тысяч узброеных да зубоў байцоў УСУ, а самалёты NATO няспынна шукаюць хаця б невялічкую шчылінку ў нябеснай брані, каб “несанкцыянавана” заляцець у наш край. Карацей, вялікая вайна стукае ў дзверы мірных беларусаў, якія “з братняю Руссю” міралюбна рыхтуюцца да сумесных вучэнняў 2025 года.

Дзеля якіх мэтаў УСУ сабрала ля беларускай мяжы такую колькасць салдат і што ўкраінскія ДРГ робяць у нашай краіне, навошта Кіеў так правакуе Лукашэнку? Чым небяспечныя чарговыя маштабныя беларуска-расійскія вучэнні 2025 года? Ці засталіся ў Захаду варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве і як сітуацыю на фронце змянілі б ракеты Taurus? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі