Адлігу ў Беларусі чакаюць пасля 25 сакавіка
Пацяпленне, пачатак кліматычнай вясны ў Беларусі чакаюць пасля 25 сакавіка. Пра гэта БЕЛТА распавёў Аляксандр Бяганскі, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Паводле яго слоў, "нягледзячы на асобныя перыяды пахаладання і выпадзенне снегу... гэта нармальны, звычайны беларускі сакавік".
Сіноптыкі папярэджваюць, што і ў красавіку магчымыя "перыяды пахаладання".
Уначы ў аўторак, 23 сакавіка, у нашай краіне прагназуецца ад -4 да -9 градусаў (на поўначы — да -13 градусаў, на Брэстчыне — 1-3 марозу), удзень — 1-6 цяпла. У дзённыя гадзіны пераважна без ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.