Адміністрацыя прэзідэнта рыхтуе шырокі антыкарупцыйны даклад

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі, паведамляе БЕЛТА.



"Што там граху таіць: некаторыя арыентуюцца не на распрацоўкі нашых навукоўцаў і наша абсталяванне, а на тое, што калі там купіш, то там і адкат можна атрымаць пад выглядам камісійных, і скрасці", — паведаміў Лукашэнка.



Ён прывёў прыклад з нядаўнімі арыштамі ў сістэме "Беллегпрама". Па яго словах, на пастаўках імпартнага абсталявання ў гэтым канцэрне скралі мільёны долараў. Пасля гэтага Лукашэнка і даручыў Адміністрацыі падрыхтаваць шырокі антыкарупцыйны даклад. "Мiнiстр — гэта ж такі чалавек! Вось я не разумею: чаго не хапае?! Чалавек сам у пятлю галаву суне. сам, яго ніхто туды не штурхае! Бо ведае, што рана ці позна ўсё роўна трапіцца", — эмацыйна падсумаваў кіраўнік Беларусі.



Фота — spravka.infox.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі