Адмяняць транспарт пасля 23.00 у Мінску не будуць. Толькі асобныя маршруты

Адмяняць транспарт пасля 23.00 у Мінску не будуць. Толькі асобныя маршруты

31 студзеня сталіцу скалыхнула навіна — у Мінску плануецца скарачаць час працы грамадскага транспарту ўначы. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Шматлікія СМ растыражавалі яго выказванне са спасылкай на газету "Вечерний Минск".

"У большасці краін, у тым ліку ў буйных гарадах, грамадскі гарадскі транспарт працуе да 23.00, а ў нас да гадзіны ночы. Я вывучаў досвед працы калегаў у Хельсінкі, Пекіне, Шанхаі. Пасля 23.00 там ездзяць на таксі. Верагодна, з гэтага года і мы будзем скарачаць час працы транспарту", — заявіў Шкуратаў.

Днём 1 лютага ва ўстанове “Сталічны транспарт і сувязь” у каментары Еўрарадыё гэтую непрыемную навіну абверглі. Ёсць ідэя адмяніць толькі некаторыя, найменш папулярныя маршруты.

“На дадзены момант ёсць ідэя вывучыць сітуацыю з кожным маршрутам і, магчыма, адмяніць тыя, якімі ніхто не карыстаецца позна ўвечары. Альбо павялічыць інтэрвал руху на такіх маршрутах. Ніхто не будзе адмяняць увесь гарадскі транспарт пасля 23.00. Нас няправільна інтэпрэтавалі”, — гавораць чыноўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі