Аднаго з затрыманых разам з Ціханоўскім перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Аднаго з затрыманых разам з Ціханоўскім перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Відэаблогер Сяргей Ціханоўскі і група яго паплечнікаў засталіся за кратамі пасля заканчэння трох сутак іх затрымання. Гэта азначае, што тэрмін утрымання пад вартай ім працягнулі да 10 сутак. 8 чэрвеня іх альбо выпусцяць, альбо выставяць абвінавачанні, пішуць праваабаронцы. Як вядома, 29 траўня ў Гродне падчас збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую адбылася правакацыя. Міліцыяй было затрымана 16 чалавек, частку з іх пасля адпусцілі. Была распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Затрыманых у Гродне ўвечары 30 траўня перавезлі ў Мінск у ізалятар на Акрэсціна. Гэта — Сяргей Ціханоўскі (31 траўня праваабаронцы прызналі яго палітвязнем), Яўген Разнічэнка, Зміцер Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Ушак, Аляксандр Арановіч, Сяргей Калмыкоў, Васіль Баброўскі. 31 траўня затрымалі на трое сутак Арцёма Сакава, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне. 2 чэрвеня стала вядома, што Ушак пераведзены ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў сталіцы.

1 чэрвеня стала вядома, што міліцыя правяла ператрусы па месцы жыхарства Навуміка, Разнічэнкі, Калмыкова і Баброўскага, а таксама ў сваякоў некаторых з затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі