Аднавіўся працэс над прадзюсарам Генадзем Шульманам
Падчас паседжання абвінавачваны не прызнаў сябе вінаватым па ўсіх выстаўленых абвінавачаннях.
11 лютага аднавіўся адкрыты працэс па справе вядомага прадзюсара Генадзя Шульмана ў судзе Савецкага раёна Мінску. Падчас паседжання абвінавачваны не прызнаў сябе вінаватым па ўсіх выстаўленых абвінавачаннях, перадае БЕЛТА. Генадзя Шульмана вінавацяць у махлярстве, хуліганстве, а таксама прычыненні маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу.
Як паведаміў намеснік пракурора Руслан Мінец падчас судовага паседжання, з 2004 па 2009 год Генадзь Шульман пазычаў буйныя сумы грошай у шэрагу прыватных асоб, а таксама ў ЗАТ "Сомбелбанк". Аднак, як адзначыў дзяржабвінаваўца, усё гэта прадзюсар здзейсніў падманам і злоўжываючы даверам, не маючы намеру вяртаць грашовыя сродкі, а ў некаторых выпадках таксама плаціць адсоткі. Агульная сума шкоды склала больш за 641 млн руб.
Акрамя таго, Генадзь Шульман падманным шляхам для правядзення канцэртаў і іншых масавых мерапрыемстваў завалодваў памяшканнямі такіх арганізацый, як КУП "Гарадскі цэнтр Мінскі лядовы палац" (шкода склала больш за 17 млн руб.), ГКДУ "Цэнтральны дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" (шкода звыш Br8 млн.), РУП "Гатэль "Мінск" (больш за Br12 млн.) і іншых.
Руслан Минец паведаміў таксама, што Генадзь Шульман не плаціў заробкі некаторым сваім работнікам: кіроўцу, мэнэджару і бухгалтару. Шоў-бізнэсмэн не аплаціў і паслугі ТАА "Кальвін" па арганізацыі феерверкаў (шкода звыш Br5 млн.) і рэкламных фірмаў (як дзяржаўных, так і прыватных). Апошнім ён завінаваціўся больш за Br21 млн.
Яшчэ адно абвінавачванне не звязана з фінансавымі махінацыямі. Шульмана вінавацяць, што ўвечары ў сярэдняй школе №132 Мінску ён з групай асоб нанёс целавыя пашкоджанні непаўналетняму.
Нагадаем, што 49-гадовы выхадзец Мінску Генадзь Шульман з пачатку 1990-х гадоў кіраваў кампаніяй "Клас-Клуб ДК", якая працавала ў сферы шоў-бізнэсу з такімі вядомымі выканаўцамі, як DeepPurple, Scorpions, Nazareth, Whitesnake, RobertPlant, DIO, PatriciaKaas, ChrisdeBurgh. Па крымінальнай справе праходзяць 11 пацярпелых. Шульман знаходзіцца пад вартай з кастрычніка 2009 года.