Суд па справе Шульмана пачалі... і адразу перанеслі на 11 лютага

У Мінску 2 лютага пачаўся судовы працэс па справе вядомага прадзюсара Генадзя Шульмана. Амаль адразу ж было прызначанае новае судовае паседжанне - на 11 лютага, адзначае БЕЛТА. Шульману выставілі абвінавачанні па крымінальнай справе па ч.4 арт.209 ("Махлярства"), ч.2 арт.339 ("Злоснае хуліганства"), а таксама ч.2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Нагадаем, што Шульмана, які з пачатку 1990-х гадоў кіраваў кампаніяй "Клас-Клуб-ДК", што працавала ў сферы шоў-бізнэсу, вінавацяць у серыі махлярстваў. Кампанія Шульмана працавала з такімі вядомымі выканаўцамі, як Scorpions, Robert Plant і інш. Па крымінальнай справе праходзяць больш за восем пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі