Справа Генадзя Шульмана перададзеная ў суд

Крымінальную справу на кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Клас-Клуб ДК" Генадзя Шульмана будзе разглядаць суд Савецкага раёна Мінску. Матэрыялы справы з пракуратуры ўжо паступілі ў суд. Дата пачатку слуханняў будзе вядомая тыдні праз дзва, удакладнілі ў судзе.

Як нагадвае "Інтэрфакс", на мінулым тыдні было скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы на Шульмана. Яму выстваілі абвінавачванне ў махлярстве.

Крымінальную справу праваахоўныя органы пачалі сёлета ўвесну. 6 кастрычніка Шульмана арыштавалі і змясцілі ў СІЗА №8 у Жодзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі