Адноўлена справа аб смерці ў СІЗА Ігара Пцічкіна

Адноўлена справа аб смерці ў СІЗА Ігара Пцічкіна

Следчы камітэт аднавіў справу аб смерці ў мінскім СІЗА на “Валадарцы” Ігара Пцічкіна. Як паведаміла Радыё Свабода маці загінулага Жанна Пцічкіна, гэта адбылося месяц таму. Яна мяркуе, што маглі падзейнічаць яе звароты ў пракуратуру і абяцанні дайсці да міжнароднага суду.

Цяпер па гэтай справе зноў праходзіць медык, якая не аказала Ігару Пцічкіну патрэбнай дапамогі. У новых матэрыялах справы няма звестак пра тое, што памерлы нібыта быў наркаманам і алкаголікам. Таксама змяніўся следчы — гэта Іван Панцеляймон.

Мінчанін Ігар Пцічкін памёр у жніўні 2013 году праз некалькі дзён адседкі на “Валадарцы, дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, аднак сваякі знайшлі на целе нябожчыка сінякі і сляды пашкоджанняў і дамагліся завядзення крымінальнай справы. Родныя Пцічкіна дагэтуль мяркуюць, што хлопец памёр ад пабояў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі