МУС заплаціць кампенсацыю сям'і Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарскага
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заплаціць кампенсацыю сям'і Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарскага. Гэтая сума складае 36 тысяч рублёў: 30 тысяч — за маральную шкоду, 6 тысяч — за матэрыяльную, інфармуе тэлеканал "Белсат". Такое рашэнне 25 траўня прыняў Мінскі гарадскі суд, які разглядаў касацыйную саргу МУС на рашэнне Завадскога раённага суда. Менавіта апошні ў сакавіку прызнаў сваякоў Пцічкіна пацярпелымі і прызначыў ім выплату кампенсацыі.
Як вядома, Пцічкін памёр у СІЗА № 1 на Валадарскага у ноч з 3 на 4 жніўня 2013 года. Адбылося гэта праз некалькі дзён пасля таго, як ён трапіў за краты за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Спачатку экспертыза паказала, што мужчына памёр у выніку болевага шоку і сардэчнай недастатковасці. Аднак восенню мінулага года суд прызнаў вінаватым фельчара следчага ізалятара ў неналежным выкананні службовых абавязкаў, якія сталі прычынай смерці Ігара Пцічкіна.