Маці загінулага ў СІЗА Пцічкіна: Ніхто не высвятляў, адкуль у сына сінякі

Маці загінулага ў СІЗА Пцічкіна: Ніхто не высвятляў, адкуль у сына сінякі

У пятніцу, 21 кастрычніка, былому фельчару з мінскага СІЗА-1 Аляксандру Крылову далі 3 гады “хіміі”. Яго прызналі вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць арыштанта — 21-гадовага Ігара Пцічкіна. Маці загінулага Жанна Пцічкіна не задаволеная ні следствам, ні прысудам і не збіраецца ставіць на гэтым кропку. Вось што яна распавяла ў каментары Еўрарадыё:

“Еду пасля гэтага суда з пустым сэрцам, засталася са сваім горам. Пакаралі гэтага медыка, але праз год дадуць яму амністыю і адправяць працаваць. Суд не зрабіў самага галоўнага. Адкуль былі сінякі — не сказалі. Адкуль кроў — не сказалі. Дайшлі да гэтага суда, каб закрыць мне рот. Ведаю, што медык будзе падаваць скаргу. Мы таксама будзем працягваць звяртацца ў праваахоўныя органы, каб яны высветлілі, адкуль у яго кроў на майтках, на тапачках і адкуль сінякі”.

Як паведамляла Еўрарадыё, арыштант мінскага СІЗА-1 Ігар Пцічкін памёр 4 жніўня 2013 года. Адміністрацыя следчага ізалятара настойвае на тым, што трагедыя здарылася на фоне алкагольнай і наркатычнай залежнасці ў вязня, асуджанага на тры месяцы адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым грунтоўных доказаў гэтым аргументам не прадастаўляецца. Блізкія Ігара Пцічкіна пабачылі на яго целе гематомы, а на вопратцы — кроў. Яны схіляюцца да думкі, што хлопца збілі да смерці.

Маці загінулага ў СІЗА Пцічкіна: Ніхто не высвятляў, адкуль у сына сінякі
Ігар Пцічкін. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі