Сямʼя Ігара Пцічкіна нарэшце атрымала кампенсацыю за яго жыццё

Сямʼя Ігара Пцічкіна нарэшце атрымала кампенсацыю за яго жыццё

Маці і сястра мінчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў следчым ізалятары, атрымалі грашовую кампенсацыю за маральныя і матэрыяльныя страты, перадае Радыё "Свабода".

Больш за год таму суд пастанавіў, што Міністэрства ўнутраных спраў абавязанае выплаціць Жанне Пцічкінай за сына 20 тысяч рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты і 6 тысяч рублёў — за матэрыяльныя страты. Сястра Ігара Пцічкіна Ірына, згодна з пастановай суда, мусіла атрымаць кампенсацыю ў 10 тысяч рублёў.

МУС адмовілася ад выплаты і падало скаргу. Абскарджванне зацягнулася больш як на паўгода. Грошы сямʼя атрымала толькі ў кастрычніку 2017-га. Як кажа Жанна Пцічцкіна, судовыя выканаўцы абвясцілі пра пачатак працэдуры апісання маёмасці МУС, пасля чаго справа нарэшце зрушыла з мёртвай кропкі.

Урэшце грошы сваякам Пцічкіна былі выплачаныя за кошт Міністэрства фінансаў. 

Малады мінчук Ігар Пцічкін раптоўна памёр на "Валадарцы" нібыта ад сардэчнай хваробы. Ён адбываў 3 месяцы арышту за паўторную язду на аўтамабілі без правоў.

Сваякі пабачылі на яго целе сляды катаванняў і звярнуліся да праваабаронцаў і СМІ. Гісторыя атрымала вялікі розгалас, таму праваахоўнікі пачалі справу аб смерці вязня. Суд па гэтай справе адбыўся ў 2016 годзе. На ім стала вядома, што ахоўнікі прывязвалі Пцічкіна да ложка, больш за суткі не давалі піць і хадзіць у прыбіральню. Фельчара "Валадаркі" Аляксандра Крылова асудзілі на 2 гады і 9 месяцаў абмежавання волі за невыкананне службовых абавязкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі