Адвакат Керымава: Лукашэнка не ведае, што адбываецца

У аўторак стала вядома, што беларускія следчыя органы выставілі яму абвінавачанне ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Асноўнаму акцыянеру "Уралкалія" пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Беларускія праваахоўнікі падалі Сулеймана Керымава ў вышук, а пазней стала вядома, што яго ўжо шукае і Інтэрпол.



Анатоль Кучарэна заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку разабрацца з канфліктнай сітуацыяй вакол "Уралкалія" і абвінавачанняў, выстаўленых Керымаву.



"Я, як адвакат, думаю, што ўсё ж такі Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] не ведае, што адбываецца, — цытуе словы адваката РІА "Новости". — Я спадзяюся, калі ён разбярэцца ў гэтай сітуацыі, ён павінен пакараць тых службовых асобаў, хто гэта сабе дазволіў".
 

Чаму Лукашэнка не каментуе затрыманне Баўмгертнера і справу Керымава?
 

Як вядома, Сулейман Керымаў з'яўляецца расійскім сенатарам і мае імунітэт. Аднак беларускія праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу Генпракуратуры Расіі, куды рыхтуюцца выслаць адпаведныя дакументы па справе "Уралкалія".

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі