Адвакат: У СІЗА КДБ у Някляева было чатыры гіпертанічныя крызы
Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева сустракалася ўвечары 30 студзеня са сваім падабаронным.
Тамара Сідарэнка распавяла "Салідарнасці", што азнаёмілася з пастановай пра меру стрымання, а таксама абмеркавала пытанні, звязаныя з яго абаронай.
"У СІЗА КДБ ва Уладзіміра Някляева было чатыры гіпертанічныя крызы. Медыцынская дапамога яму аказвалася, але не бяруся судзіць пра яе дастатковасць. У хаце Уладзімір Някляеў пачуваецца лепш і ацэньвае свой стан як звычайны. Але, мабыць, адбіваюцца наступствы траўмы, нанесенай 19 снежня. Ён жаліцца на галаўны боль, не заўсёды можа ўспомніць людзей і падзеі. Для гэтага яму даводзіцца прыкладаць пэўныя высілкі", – распавяла Сідарэнка.
Што да абмежаванні волі, то, можна сказаць, што мой падабаронны памяняў меней камфортную турму на больш камфортную.