Адзін з адвакатаў Сафіі Сапега не прайшоў атэстацыі і страціць ліцэнзію
Адвакат Аляксандр Філановіч не прайшоў атэстацыю і на працягу месяца пазбавіцца ліцэнзіі.
"Недастаткова кваліфікаваны. Цягам месяца спыняць ліцэнзію адваката", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Прычыны ён абазначыў самакрытычна: "І так, не без таго, што сам я тупіў на атэстацыі дзіка і дазволіў загнаць сябе ў кут".
Філановіч — адзін з адвакатаў расіянкі Сафіі Сапега. Яе крымінальная справа знаходзіцца ў Гродзенскім абласным судзе, дата працэсу яшчэ не прызначаная. Сафію вінавацяць у парушэнні сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Пасля выбараў 2020 года шэраг адвакатаў, якія займаліся палітычнымі працэсамі, былі пазбаўленыя ліцэнзій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.