Адзін з банкаў запатрабуе пашпарт у кліентаў, якія папаўняюць рахунак наяўнымі
Да чарговага новаўвядзення застаўся месяц / Ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё
У Беларусі адзін з банкаў запатрабуе пашпарт у кліентаў, якія папаўняюць рахунак наяўнымі праз яго касы. Праўда, толькі ў выпадку, калі сума перавышае 50 базавых велічынь (1850 рублёў), а для валютнага рахунку — незалежна ад сумы. Пра новаўвядзенне паведаміў "Прыёрбанк". Яно пачне дзейнічаць з 1 красавіка.
Зусім магчыма, што пра такое новаўвядзенне аб'явяць і іншыя банкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.