Адзін з лідараў ДНР: Данбас — гэта дачка Наваросіі і СССР (відэа)

Адзін з лідараў ДНР, гэтак званы “народны губернатар” Павел Губараў зрабіў сенсацыйную заяву: Данбас — гэта дачка Наваросіі і Савецкага Саюза. Такое выказванне прагучала з вуснаў дзеяча ДНР у часе выступу на сепаратысцкім тэлеканале “Наваросія”. Фрагмент прамовы Губарава трапіў на сайт youtube.com. Вось што ён кажа:

“Данбас — гэта Данбас… Новаросія — гэта Данбас… дакладней, Наваросія — гэта Наваросія — гэта Данбас… тут гэта Данбас. Наваросія — гэта ж… гэта калі сысці ў гісторыю, то паводле свайго нараджэння — гэта дачка Маларосіі і Расійскай Імперыі… вось. А Данбас — гэта таксама такая адасобленая ідэнтычнасць, гэта дачка Наваросіі і Савецкага Саюза, бо тут працоўны рух, прамысловасць, індустрыялізацыя”.

Сэнс геапалітычных развагаў Паўла Губарава застаўся незразумелым як для большасці гледачоў, якія каментуюць відэа, так і для самога вядоўцы сепаратысцкага тэлеканала, які выглядаў крыху збянтэжаным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі