Адзіную грамадскую лазню Светлагорска зачынілі на няпэўны тэрмін

Адзіную грамадскую лазню Светлагорска зачынілі на няпэўны тэрмін

У Светлагорску зачынілі адзіную грамадскую лазню на ўвесь горад, паведамляе ranak.me

Апошнім часам установа працавала два дні на тыдзень. Улетку рэжым яе працы, як правіла, скарачаецца яшчэ больш: працуе толькі адно аддзяленне, а ў другім робяць рамонт. Сёлета з 2 чэрвеня субота ў лазні стала жаночым днём, нядзеля — мужчынскім. Аднак 14 ліпеня наведнцаў сустрэла абвестка, што лазня не працуе ў сувязі з адсутнасцю электрычнасці. 

Гендырэктар КЖУП "Светач" Валерый Лупей патлумачыў, што электрычнасць адключылі за пазыкі. "Сума вялікая, і я б не хацеў удавацца ў падрабязнасці, як яна ўтварылася: тут і пазыкі насельніцтва па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, і недафінансаванне з бюджэту... Такая сітуацыя бывае штогод, але раней да лазні не даходзіла. Сёлета адключылі і лазню", — кажа ён.

Па словах Лупея, рашэнне пра адключэнне электраэнергіі на той ці іншы аб'ект прадпрыемства-даўжніка прымае "Энергазбыт". Калі будуць пагашаныя запазычанасці энергетыкам, кіраўнік камунгаса сказаць не змог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі