Афіцыйны Мінск не выдаў візу кіраўніку прадстаўніцтва ЕС Дзірку Шубелю

Дзірк Шубель / DW
Дзірк Шубель / DW

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць візу кіраўніку прадстаўніцтва ЕС Дзірку Шубелю.

Цяпер дыпламат не можа вярнуцца ў Беларусь. Хутчэй за ўсё ён страціць статус амбасадара Еўрасаюза ў Беларусі, бо без візы гэта немагчыма.

Прэс-сакратар Еўракамісіі Петэр Стана ў каментары "Белсату" назваў дзеянні афіцыйнага Мінска недружалюбным крокам, які яшчэ больш абмяжуе дыпламатычныя кантакты і двухбаковыя адносіны паміж ЕС і Беларуссю.

"Для нас вельмі важна, каб у нас былі людзі, акрэдытаваныя на месцах, і нашыя амбасадары маглі працаваць без абмежаванняў, штучных абмежаванняў", — дадаў Стана.

Ён прыгадаў нядаўняе затрыманне ў Мінску часовай паверанай ЕС у Беларусі Эвеліны Шульц і паставіў гэты інцыдэнт у адзін шэраг з адмовай у візе Дзірку Шубелю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі