“Акно ў Еўропу”: хто адчыніць яго для Лукашэнкі і на якіх умовах — эфір
Валерый Кавалеўскі
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо дае інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Скабеевай. А ў Мінск на міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы прыбывае міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Можна было б падумаць, што гэта прыкметы пачатку дыялога як мінімум ЕС з Беларуссю, але ў гэты ж час Польшча заяўляе пра намер паставіць “жалезную заслону” на мяжы з нашай краінай, Еўрапарламент заяўляе, што лукашэнкаўскія “выбары” ніякімі выбарамі не з’яўляюцца, а Данія кажа пра намер прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і выдаваць замест іх беларускім уцекачам ад рэжыму “пашпарты замежніка”.
Ці сапраўды існуе імавернасць, што ў Еўропе знойдуцца лабісты рэжыму Лукашэнкі і хто гэта можа быць? Якія выгоды можа атрымаць ЕС ад аднаўлення адносінаў з Мінскам і на якіх умовах? Чым небяспечная “жалезная заслона” на польска-беларускай мяжы для апанентаў рэжыму Лукашэнкі і як развіваецца Стратэгічны дыялог з ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.