Актывісту апазіцыі Яўгену Афнагелю пагражае крымінальная справа

Актывісту апазіцыі Яўгену Афнагелю пагражае крымінальная справа

У Мінску затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель, піша сайт charter97.org. Ён знаходзіцца ў Бараўлянскім РАУС Мінскага раёна.

Жонка апазіцыянера Кацярына Людвіг распавяла, што разам з мужам яна ездзіла на рынак будматэрыялаў у Мінску. Па дарозе назад іх машыну з будматэрыяламі спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Пасля гэтага, па словах жанчына, з засады выскачылі сілавікі, якія назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, і сталі здымаць затрыманне на відэакамеру.

Афнагелю з жонкай загадалі ехаць у Бараўлянскі РАУС. Там апазіцыянеру заявілі, быццам ён скраў тавары, якія ён вёз з рынку. Па словах Кацярыны Людвіг, у міліцыю таксама прывезлі прадпрымальніка, у якога яны купілі тавары. Яго прымушаюць даваць паказанні супраць Афнагеля, кажа яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі