Актывісты Майдана прарвалі ачапленне сілавікоў на Банкавай
Актывісты прарвалі ачапленне сілавікоў з боку вуліцы Шаўкавічнай.
Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, у выніку кардон супрацоўнікаў праваахоўных органаў апынуўся ў ачапленні мітынгоўцаў.
Нагадаем, пад вечар 9 снежня байцы Ўнутраных войскаў пачалі адціскаць блокпасты пратэстоўцаў ва ўрадавым квартале на вуліцы Лютэранскай, Шаўкавічнай, Грушэўскага і ў Крапасным завулку каля Кабміна.
Фота — liga.net