Акварэль Гітлера прадалі за 161 тысячу долараў (фота)
Карціну, намаляваную будучым фюрэрам у 1914 годзе, прадалі з аўкцыёну.
Таргі зладзіў Аўкцыённы дом Нюрнберга. Акварэль з выявай ратушы Мюнхена дасталася пакупніку з Бліжняга Усходу.
Карціну выставілі на продаж дзве сястры сталага веку з Германіі, якія адзначылі, што 10% прыбытку пойдуць на дабрачыннасць.
Некаторыя аўкцыённыя ўстановы дагэтуль адмаўляюцца прадаваць працы Гітлера. Аўкцыённы дом Нюрнберга крытыкуюць за продаж твораў лідара нацыстаў. У сваю чаргу аўкцыяністы заяўляюць, што ўсе прэтэнзіі трэба выстаўляць уладальніцам карціны, імёны якіх не называюцца, інфармуе ВВС.
Фота: REUTERS