Алег Пратасаў афіцыйна пакінуў мінскае "Дынама"

У аўторак мінскія дынамаўцы правялі апошнюю трэніроўку пад кіраўніцтвам Алега Пратасава. Пасля яе Алег Валер'евіч развітаўся з падапечнымі, перадае сайт клуба. Ад імя каманды выступіў Аляксандр Суліма, які падзякаваў трэнеру за зробленую працу і пажадаў яму поспеху ў далейшай працы.



Разам з Пратасавым мінскае "Дынама" пакінулі і яго асістэнты Аляксандр Беркетаў і Томас Янітопулас.



Новы галоўны трэнер каманды будзе прызначаны хуткім часам. Паводле неафіцыйных звестак, ім можа стаць галандскі спецыяліст Роберт Маскант. Другі верагодны прэтэндэнт, бразілец Паўлу Соўза, ужо ўзначаліў тэль-авіўскі "Макабі".



Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі