Алексіс Цыпрас падаў у адстаўку з пасады прэм'ера Грэцыі

Алексіс Цыпрас склаў з сябе паўнамоцтвы прэм'ера Грэцыі. Зварот палітыка да народа транслявала тэлебачанне краіны, перадае РБК.

Цяпер ужо экс-кіраўнік урада абвясціў аб правядзенні датэрміновых выбараў 20 верасня. Ён заклікаў зноў галасаваць за партыю СІРЫЗА, каб урад змог працягнуць сваю палітыку.

Падчас свайго выступу Цыпрас падкрэсліў, што цяперашні Кабмін змог дасягнуць прымальных умоваў пагаднення з крэдыторамі. Ён зазначыў, што Афіны змаглі адстаяць сваю пазіцыю па шэрагу пытанняў перад крэдыторамі.

Выданне Handelsblatt, спасылаючыся на прэсу Грэцыі, адзначыла, што Цыпрас хоча перавыбрацца на пасаду прэм'ера да таго, як жыхары краіны сутыкнуцца з наступствамі жорсткай эканоміі, на якіх настаялі замежныя крэдыторы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі