Алена Купчына: Беларусь не мае на мэце ўступіць у Еўрасаюз

Алена Купчына: Беларусь не мае на мэце ўступіць у Еўрасаюз

Беларусь не збіраецца ўступаць у Еўрапейскі саюз. Пра гэта Алена Купчына заявіла ў сваім апошнім інтэрв'ю агенцтву БЕЛТА ў якасці намесніцы міністра замежных спраў. 15 снежня яна была прызначаная амбасадарам Беларусі ў Аўстрыі.

Купчына адзначыла, што ў 2017 годзе Беларусь будзе старшыняваць у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. Старшынства да нашай дзяржавы пяродзе ад Босніі і Герцагавіны, якая ўзначальвае гэтую арганізацыю сёлета.

На думку дыпламата, удзел Беларусі ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах не заўсёды правільна ацэньваецца. "У адрозненне ад шэрагу іншых краін Беларусь не ставіла і не ставіць сваёй мэтай ўступленне ў Еўрапейскі саюз. Для нас еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы — гэта далёка не толькі ЕС. Гэта і ЦЕІ, і АБСЕ, і Савет Еўропы, і "Усходняе партнёрства" — усе пляцоўкі, накіраваныя на развіццё канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў еўрапейскім рэгіёне", — патлумачыла Купчына. Яна дадала, што нязменнай умова з боку Беларусі застаецца ўзаемная павага пры такім супрацоўніцтве і ненавязванне краінам штучнага выбару паміж Усходам і Захадам.

Разам з тым Беларусь, як падкрэсліла Купчына, адказна выконвае свае міжнародныя абавязанні ў адносінах да Расіі — нашага галоўнага саюзніка.

Па словах дыпламата, беларусы як нацыя, якая перажыла дзве сусветныя вайны, усведамляюць усю каштоўнасць міру, стабільнасці і дабрабыту ў Еўропе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі